На кніжным кірмашы ў Мінску прадаюць майкі з Пуціным і “ветлівымі людзьмі”. Фота

На кніжным кірмашы ў Мінску прадаюць майкі з Пуціным і “ветлівымі людзьмі”. Фота

На кніжным кірмашы ў Мінску прадаюць майкі з выявамі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна і з “ветлівымі людзьмі”. Там жа прысутнічаюць і расійскія сцягі. Кірмаш праходзіць у памяшканні БелЭкспа.

Здымак зроблены 14 кастрычніка. Нагадаем, у гэты ж дзень у Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Эдуардам Пальчысам. 25-гадовага блогера абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт.130 ("распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы ці розні") і ч. 2 арт. 343 ("распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў") Крымінальнага кодэкса Беларусі.

На кніжным кірмашы ў Мінску прадаюць майкі з Пуціным і “ветлівымі людзьмі”. Фота

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі