На Гродзеншчыне злавілі адразу некалькі эксгібіцыяністаў

Праваахоўнікі затрымалі некалькі эксгібіцыяністаў у Гродне і Лідзе. У Гродне, як паведамляе interfax.by, затрымалі 44-гадовага мужчыну, які агаляўся перад школьніцамі 25 лютага на вуліцы Пушкіна і 2 сакавіка на вуліцы Славацкага. Па звестках праваахоўнікаў, схільнасць да публічнага распранання ў мужчыны з'явілася пасля перанесенага цяжкога захворвання.

Таксама затрымалі 37-гадовага гродзенца, які публічна агаліўся на тэрыторыі аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў. Акрамя таго праваахоўнікі затрымалі 46-гадовага мужчыну, які распранаўся перад школьнікамі ў верасні 2014 года і сакавіку 2015-га.

Усім затрыманым прызначаныя комплексныя псіхолага-псіхіятрычныя экспертызы.

Цяпер следчыя працягваюць шукаць эксгібіцыяніста, які распрануўся 22 лютага 2015 года падчас рэйсу маршрутнага аўтобуса №16 ў Гродне.

Фота — nikolaev-city.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі