Вы тут

На Гомельшчыне ад пераахаладжэння памерлі як мінімум 2 чалавекі

Фота: БЕЛТА

Як мінімум два чалавекі памерлі ў калядную ноч у Гомельскай вобласці ад пераахаладжэння. Як паведаміў БелаПАН галоўны спецыяліст па працы са СМІ ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў, 6 студзеня ў апёкавае аддзяленне Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1 самастойна звярнуўся мужчына з абмаражэннем 2-3-й ступені пальцаў абедзвюх кісцяў рук, агульным пераахаладжэннем. Пераахаладжэнне, паводле яго слоў, мужчына атрымаў на тэрыторыі свайго дачнага ўчастка, ён быў п'яны. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, выратаваць 49-гадовага мужчыну не ўдалося — раніцай 7 студзеня ён памёр.

Той жа раніцай у вёсцы Рогінь Буда-Кашалёўскага раёна вартаўнік падчас абходу дваровай тэрыторыі сярэдняй школы ўбачыў замерзлае цела 35-гадовай мясцовай жыхаркі. Напярэдадні вечарам яна купляла спіртное ў краме і не здолела вярнуцца дадому.

Судмедэксперты ў абодвух выпадках пацвердзілі, што прычынай смерці з'явілася моцнае пераахаладжэнне.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі