На гамяльчанку пачалі крымінальную справу за каментар пад парнаролікам

Трапіць пад крымінальную адказнасць можна нават за лайкі і каментары да парнаролікаў, размешчаных у сацсетках. Два такія выпадкі адбыліся ў Савецкім раёне Гомеля, піша "Комсомольская правда".

Так, малады прадавец абутку захоўваў на сваёй старонцы сеткі "Вконтакте" відэазапіс парнаграфічнага зместу. На следстве ён патлумачыў, што проста прагледзеў ролік і не разумее, як відэа апынулася ў яго акаўнце. А выпускніца мясцовай ВНУ таксама паглядзела парнаролік ў сацсетцы і пакінула да яго каментар: "Фу, якая гадасць". Такім чынам яна апынулася распаўсюдніцай порна.

У абодвух выпадках Следчы камітэт пачаў крымінальныя справы за распаўсюд парнаграфіі. Гамельчукам пагражала пазбаўленне волі ад 2 да 4 гадоў. На іх шчасце, абое трапілі пад амністыю.

Фота: izuminki.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі