На футбольныя матчы ў Беларусі прыйшло больш за 8 тысяч заўзятараў

На футбольныя матчы ў Беларусі прыйшло больш за 8 тысяч заўзятараў

Прайшлі матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Іх вынікі наступныя:


"Слуцк" — "Энергетык-БДУ" — 1:2
"Гарадзея" — "Мінск" — 1:1
"Славія" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:0
"Нёман" — "Рух" — 2:4
"Іслач" — "Белшына — 2:1
"Віцебск" — "Шахцёр" — 0:0
"Смалявічы" — БАТЭ — 3:5
"Дынама" (Брэст) — "Дынама" (Мінск) — 2:1

БАТЭ дагнаў "Слуцк", у іх па 16 ачкоў. "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ" і "Іслач" маюць па 15 ачкоў.

На матчах, нягледзячы на сітуацыю з каранавірусам, прысутнічала 8299 заўзятараў. Найбольш было ў Барысаве на стадыёне "Гарадскі" — 2915 (перад пачаткам матчу была вялікая чарга і ніякія дыстанцыі паміж заўзятарамі ў ёй не захоўваліся). У Брэсце на трыбунах прысутнічала 2354 чалавекі. Найменш заўзятараў было ў Гарадзеі і Гродне — адпаведна 310 і 314 чалавек. У сярэднім наведвальнасць склала 1037 чалавек на адным паядынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі