На фестываль “Магутны Божа” ў Беларусь можа прыехаць Папская Сікстынская капэла

На фестываль “Магутны Божа” ў Беларусь можа прыехаць Папская Сікстынская капэла

Папская Сіксцінская капэла можа прыняць удзел у міжнародным фестывалі духоўнай музыкі "Магутны Божа", які пройдзе ў Магілёве ў канцы чэрвеня. Пра гэта паведаміў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім, перадае БЕЛТА.

Цяпер з капэлай вядуцца перамовы, і калі ёй дазволіць гастрольны графік, то яна выступіць з канцэртамі на фестывалі духоўнай музыкі "Магутны Божа".

Падчас сустрэчы прадстаўніка Ватыкану з кіраўніком Магілёўшчыны абмяркоўвалася ўзаемадзеянне па арганізацыі і стварэнні спрыяльных умоў для працы каталіцкіх парафій, магчымасці і праблемы, звязаныя з рамонтам існуючых каталіцкіх храмаў, а таксама будаўніцтвам новых рэлігійных аб'ектаў. У прыватнасці, Уладзімір Даманеўскі паабяцаў падтрымку ў пытаннях рамонту кафедральнага касцёла Небаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве і добраўпарадкаванні прылеглай да яго тэрыторыі.

У кафедральным касцёле святога Станіслава Апостальскі нунцый сёння сустракаецца з каталіцкімі святарамі і законнікамі Магілёўскай вобласці. Затым ён наведае музей гісторыі Магілёва і парафію  святога Антонія Падуанскага, якая яшчэ будуецца. Арцыбіскуп Габар Пінтэр 5 лютага ўзначаліць святую Імшу ў магілёўскай катэдры і сустрэнецца з вернікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі