На "Даём рады" сыграюць Dzieciuki, Neuro Dubel, Дай Дарогу! і :B:N:

На "Даём рады" сыграюць Dzieciuki, Neuro Dubel, Дай Дарогу! і :B:N:

Падчас уручэння прэміі "Даём рады", якое адбудзецца 27 лютага ў мінскім клубе Re:Public, сыграюць Neuro Dubel, "Дай дарогу", Dzieciuki і :B:N:. Такім чынам Еўрарадыё ўжо ў чацвёрты раз падвядзе музычныя вынікі года.

2015-ы выдаўся, як заўсёды, неадназначным у музычным плане, але багатым на рэлізы і бурлівым. За сыходзячы год нашы музыкі запісалі больш за 120 альбомаў — нечыя славутыя імёны сплылі ў беларускую музычную Лету, а нехта толькі паспеў заявіць пра сябе больш ці менш удала. Мы ўважліва сачылі за падзеямі і гатовыя раздаць усім па заслугах.

Квіткі ўжо ў продажы, першыя 50 можна набыць па промакошце ў 170 тысяч (танцпол) і 220 тысяч (месца за столікам).

На "Даём рады" сыграюць Dzieciuki, Neuro Dubel, Дай Дарогу! і :B:N:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі