На дачы былой дэпутаткі Мінаблсавета ўзарваўся ацяпляльны кацёл

На дачы былой дэпутаткі Мінаблсавета ўзарваўся ацяпляльны кацёл

Ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве ўзарваўся ў дачным доме былой дэпутаткі Мінаблсавета, цяперашняй дырэктаркі ААТ “Веста-Барысаў” Людмілы Кулінчык. Здарэнне адбылося каля 11.30 8 кастрычніка ў садовым таварыстве “Мічурынец” каля вёскі Градкі Смалявіцкага раёна. Пасля выбуху катла, размешчанага на кухні, пажару не было. Ніхто не пацярпеў.

У доме пашкоджаныя сцены, шкло ў вокнах мансарды. Мяркуецца, што прычынай выбуху стала парушэнне парадку эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Гаспадыня дачы раней была дэпутаткай Мінскага абласнога савета 26-га склікання (2010-2014 гады).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі