На ЦТ па замежнай мове выдалілі двух абітурыентаў

На ЦТ па замежнай мове выдалілі двух абітурыентаў

На цэнтралізаваным тэставанні па замежнай мове двух абітурыентаў выдалілі за мабільныя тэлефоны. Адзін з іх планаваў здаваць нямецкую мову, другі — французскую. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

На ЦТ па англійскай, іспанскай і кітайскай мовах парушэнняў не зафіксавана. Акрамя выкарыстання мабільнікаў парушэннямі лічацца таксама спробы памяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, просьбы да іншых людзе дапамагчы ў выкананні тэставых заданняў.

Як паведамляла Еўрарадыё, за папярэднія дні ЦТ з аўдыторыяў былі выдаленыя восем чалавек. Большасць з іх — таксама за карыстанне мабільнымі тэлефонамі. 

Агулам на ЦТ па замежнай мове запісаліся больш за 30 тысяч чалавек. Набольшая колькасць абітурыентаў (больш за 26 тысяч) выбрала англійскую мову.

Наступнае ЦТ адбудзецца 23 чэрвеня — гэта будзе тэставанне па хіміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі