На ЦТ па матэматыцы не прыйшло больш за 2000 абітурыентаў

На ЦТ па матэматыцы не прыйшло больш за 2000 абітурыентаў

2221 чалавек не з'явіўся на цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы, якое прайшло 19 чэрвеня ў Беларусі. Такія лічбы назваў агенцтву БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.

Па яго словах, на ЦТ па матэматыцы запісаліся 47 тысяч 853 абітурыентаў. Не дайшоў да іспытаў 2221 чалавек. Яшчэ пяць чалавек былі выдаленыя з аўдыторый за парушэнне правілаў паводзінаў.

РІКВ абяцае аператыўна інфармаваць пра вынікі ЦТ на сваім сайце, сайтах навучальных устаноў, якія праводзілі ЦТ. Таксама інфармацыя будзе змяшчацца на дошках абвестак у навучальных установах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі