На чыгунцы ў Данецкай вобласці за суткі адбылося сем выбухаў

Так, напрыклад, чыгуначнікі паведамілі пра пашкоджанні чыгункі на перагонах "Горлаўка — Панцеляймонаўка" і "Горлаўка — Новабахмутаўка". У абодвух выпадках выбух пашкодзіў высакавольтныя апоры, якія перакрылі шлях. Дадаткова разбураныя 70 і 15 сантыметраў чыгуначных рэек.



Ва ўсіх выпадках пацярпелыя адсутнічаюць. Рух цягнікоў праз перагоны прыпынены. Ідуць рамонтныя работы, піша УНІАН.



Зранку 25 чэрвеня адбыліся выбухі на трох участках чыгункі ў горадзе Горлаўка. У двух выпадках збою ў руху цягнікоў не было. У трэцім выпадку выбух пашкодзіў чатыры метры рэек чыгункі на перагоне "Дэлііўка — Нікітаўка". Рух цягнікоў на перагонах прыпынены. Пацярпелых няма.



Фота — wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі