На чэмпіянаце свету плыўчыху з РБ змусілі памяняць купальнік — колеры дзяржсцяга

Васіліна Хандошка 

Васіліна Хандошка  / ria.ru

На чэмпіянаце свету па сінхронным плаванні ў Катары беларускую спартоўку Васіліну Хандошка прымусілі замяніць купальнік. Пра гэта яна расказала дзяржаўнаму тэлеканалу "Беларусь 5".

Беларускія спартоўцы выступалі на чэмпіянаце ў нетральным статусе. Дазвол на выступ ім далі ў сярэдзіне снежня 2023 года, а турнір адбыўся сёлета ў лютым. Хандошка заваявала бронзу ў выступленнях сола, набраўшы 245,10 бала.

Дзяўчына кажа, што на спаборніцтвах нічога дрэннага ў свой бок не чула. Але яна наракае на абмежаванні, звязаныя з нейтральным статусам, які забараняе дзяржаўную ідэнтыфікацыю: "Напрыклад, толькі белая форма. Яны [у Катары] вельмі любяць кандыцыянеры, і там было жудасна холадна. Калі мне трэба было размяцца, то я ўсё адно заставалася ў гэтым белым касцюме, таму што больш нічога не магу на сябе надзець — ёсць рызыка таго, што мяне могуць дыскваліфікаваць"

Таксама, кажа плыўчыха, беларускім удзельнікам забаранілі заходзіць у мікст-зоны, "дзе здымаюць інтэрв'ю, цалуюцца, абдымаюцца".

Спартоўка распавяла, што перад чэмпіянатам свету ёй давялося мяняць купальнік, бо ў ім пабачылі намёк на дзяржаўны сцяг.

"Мы загадзя адправілі фатаграфіі ўсіх купальнікаў у Міжнародную федэрацыю. У мяне на адвольнае сола быў чырвоны купальнік, вобраз спакушальніцы, на ім была змяя. Але так як гэта колер, які ёсць на беларускім сцягу, то яго не дапусцілі. Там увесь купальнік сапраўды чырвоны. А другі купальнік, які на тэхнічнае сола, ён чорны з чырвонай устаўкай, яго дапусцілі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі