На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму

На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму

Нехарактэрнае для снежня цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі на бягучым тыдні. Тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму, паведамляе БЕЛТА.

З 8 снежня і да выхадных дзён наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам паўднёвага антыцыклона. Моцны вецер пачне сціхаць. Сёння ён захаваецца яшчэ на ўсходзе Беларусі (парывы да 15-20 метраў за секунду). Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў чацвер месцамі яны магчымыя.

Сіноптыкі сцвярджаюць, што ў бліжэйшыя дні ў начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 5 да плюс 3 градусаў, у дзённыя — ад 0 да 7 цяпла. У выхадныя крыху пахаладае, чакаецца мокры снег, дождж.

Фота: БЕЛТА

На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі