На будоўлі метро ў Мінску згарэла спецтэхніка (фота)

На будоўлі метро ў Мінску згарэла спецтэхніка (фота)

У ноч на 18 лістапада ў цэнтры Мінску на будаўніцтве метро адбыўся пажар. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ратавальнікі атрымалі выклік на вуліцу Талстога ў 2.26 ночы.

На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што гарыць ін'екцыйны комплекс "MiniJet Tecniwell TWG 11" 2007 года выпуску. Гэты агрэгат выкарыстоўваецца для падачы цэментавай рошчыны пад ціскам. Яго ўжываюць для работ па ўмацаванні падмуркаў, катлаванаў, масіваў горных парод.

Ліквідаваць пажар удалося цягам 10 хвілінаў. Паведамляецца, што ін'екцыйны комплекс цалкам пашкоджаны.

Меркаванай прычынай пажару называецца кароткае замыканне электраправодкі ўстаноўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі