На будаўніцтве БелАЭС занята каля 5 тысяч чалавек

На будаўніцтве БелАЭС занята каля 5 тысяч чалавек

На будаўніцтве Беларускай АЭС у Астраўцы занята каля 5 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў РУП “Беларуская атамная электрастанцыя”.

З іх 1600 чалавек прадстаўляюць расійскія падрадныя арганізацыі, астатнія 3400 — беларускія. Таксама сярод занятых ёсць 20 чалавек, якія прадстаўляюць іншыя дзяржавы, але якія менавіта, у дырэкцыі БелАЭС не ўдакладняюць.

Атамная электрастанцыя будуецца пры ўдзеле Расіі пад Астраўцом у Гродзенскай вобласці. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю да 2400 мегават. Раней меркавалася, што першы блок АЭС увядуць у эксплуатацыю да 2018 года, другі — у 2020-м, аднак у лістападзе 2016 года віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што тэрмін уводу першага блока перанесены на 2019 год з-за інцыдэнту з першым корпусам рэактара.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі