На Брэстчыне хуткімі тэмпамі расце колькасць піянераў

Пік прыросту прыпаў на 19 траўня, Дня яднання піянераў, паведаміла старшыня Брэсцкай абласной піянерскай арганізацыі Святлана Мірчук. На сёння ў вобласці 111 870 піянераў (летась было на 11 тысяч менш), з іх амаль 10 тысяч уступілі ў арганізацыю гэтай вясной. Як паведаміла Святлана Мірчук, таксама шмат дзяцей прымаюць у піянеры 13 верасня, на дзень народзінаў беларускай піянерскай арганізацыі. А вось з Леніным, па яе словах, беларускія піянеры сябе больш не звязваюць.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, уступаюць у піянеры ад 70 да 90% малодшых школьнікаў. "Альтэрнатыўных арганізацый у краіне няма, але і прымусу не чыніцца", — зазначыла Святлана Мірчук. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі