На Брэстчыне дырэктара завода арыштавалі за хабар у 48 тысяч еўра

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі дырэктара кукурузакалібровачнага завода ТАА "Брэст-Травы" па падазрэнні ў атрыманні хабару.



Па звестках праваахоўнікаў, якія пераказвае interfax.by, дырэктар завода (ён жа дэпутат сельскага Савета 26 склікання) з ліпеня па верасень 2013 года атрымаў ад мінчанкі, якая кіруе прадстаўніцтвам нямецкай кампаніі "LTV Landmaschinen und Transporttechnik Vertriebsgesellschaft mbH", хабар у 48 тысяч еўра.



За гэтыя грошы дырэктар павінен быў падпісаць кантракт на закупку ў нямецкай кампаніі сушыльнага комплексу для кукурузных пачаткаў "PETKUS" і сямі камбайнаў "Bourgon". Сума закупкі складала больш за 7 мільёнаў еўра. Грошы вылучаліся з рэспубліканскага бюджэту для мадэрнізацыі вытворчасці кукурузакалібровачнага завода ТАА "Брэст-Травы".



Цяпер дырэктара завода ўзялі пад варту.



Фота — fotolia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі