На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі ўзброенага мужчыну

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі ўзброенага мужчыну

У Столінскім раёне 29 снежня памежнікі затрымалі ўзброенага мужчыну за 400 м ад дзяржаўнай мяжы.

Як паведамляе сайт Памежнага камітэта, падчас патрулявання памежны нарад заўважыў на тэрыторыі Палескага лясгаса невядомага са стрэльбай. Заўважыўшы памежнікаў, мужчына паспрабваў уцячы на тэрыторыю Украіны. На патрабаванні спыніцца ён не рэагаваў.

Паколькі мужчына быў узброены, беларускія памежнікі зрабілі два папераджальныя стрэлы ў паветра з пісталета. Толькі пасля гэтага парушальнік спыніўся, як патрабавалі памежнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі