На беларуска-польскай мяжы затрымалі партыю псіхатропаў (фота)

На беларуска-польскай мяжы затрымалі партыю псіхатропаў (фота)

9 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы затрымалі партыю псіхатропаў. Іх знайшлі ў пасажырскім аўтобусе (з нямецкімі рэгістрацыйнымі нумарамі), які прыбыў з-за мяжы. Пасля праходжання памежнага кантроля памежнікі накіравалі транспартны сродак у бокс для спецыяльнага дагляду. З дапамогай службовага сабакі сярод асабістых рэчаў пасажыраў знайшлі 390 таблетак, якія ўтрымліваюць у сваім складзе небяспечнае псіхатропнае рэчыва "трамадол", інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай чырвонасцяжнай памежнай групы імя Дзяржынскага.

Высветлілася, што партыю медпрэпаратаў везла 50-гадовая грамадзянка Расіі, якая жыве ў Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі