На беларуска-літоўскай мяжы паўстала вялікая чарга з аўтамабіляў

26 лютага на беларуска-літоўскай мяжы ў раёне памежнага пераходу "Прывалка" ўзнікла вялікая чарга з аўтамабіляў.
Як паведамляе БелаПАН са словаў відавочцы, афармлення на беларускім баку давялося чакаць больш за тры гадзіны, у той час як афармленне на літоўскім баку заняло некалькі хвілін.

Начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка выказаў здагадку, што ўзнікненне чаргі звязана з новымі правіламі часовага ўвозу аўтамабіляў з трэціх краін на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якія ўступілі ў сілу 25 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі