На барацьбу з каранавірусам ЕК вылучыць "Усходняму партнёрству" 140 млн еўра

На барацьбу з каранавірусам ЕК вылучыць "Усходняму партнёрству" 140 млн еўра

Еўракамісія вылучыць 140 мільёнаў еўра краінам "Усходняга партнёрства" на барацьбу з успышкай кранавіруса, паведамляе прэс-служба ЕК. 

У праграму "Усходняга партнёрства" ўваходзяць Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна. 

Таксама Еўракамісія вылучыць гэтым шасці краінам 700 мільёнаў еўра на пераадоленне сацыяльна-эканамічных наступстваў крызісу.

Каментуючы рашэнне Еўракамісіі, камісар па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархелі падкрэсліў, што цяжкія часы наступілі не толькі для Еўрасаюза, але і для краін-партнёраў.

"Мы адказваем як на надзённыя патрэбы сістэм аховы здароўя, так і на больш доўгатэрміновыя патрэбы найбольш уразлівых груп грамадства і малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца асновай эканомікі ў шасці краінах", — патлумачыў ён.

Вылучаныя грошы павінны пайсці на пастаўкі медыцынскіх прыбораў і асабістага абсталявання — кшталту апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, лабараторных камплектаў, масак, ахоўных акуляраў, халатаў і ахоўных касцюмаў.

Раней паведамлялася, што ўрад ЗША вылучыць Беларусі 1,3 мільёна долараў на медыцынскую і гуманітарную дапамогу для барацьбы з распаўсюдам каранавіруса COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі