На аўторак у Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне

На аўторак у Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне

26 студзеня ўначы і зранку на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца туман. Аб'яўленае штармавое папярэджанне.

Метэаролагі абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі пройдзе невялікі снег, днём у многіх раёнах прагназуюцца ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах чакаецца галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, днём — паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе -1...-7 градусаў, па ўсходзе чакаецца 8-13 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад +3 па захадзе да -5 па ўсходзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Беларусь прыходзіць адліга, яна захаваецца да канца тыдня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі