Вы тут

На Акрэсціна перасталі прымаць перадачкі ад не сваякоў затрыманых

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў перад вызваленнем Сяргея Пальчэўскага, фота: Еўрарадыё

У цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску, дзе адбываюць пакаранне затрыманыя пасля вулічнай акцыі 15 сакавіка, перадачы прымаюць толькі ад сваякоў. Нават у тых, у каго ёсць даверанасць, перадачы не бяруць. Пра гэта Еўрарадыё распавёў журналіст БелаПАН Аляксандр Ярашэвіч, грамадзянскую жонку якога затрымалі пасля згаданай акцыі. Праблема ў тым, што перадаць рэчы ёй апроч Аляксандра няма каму.

Ярашэвіч: “Іхнія сваякі не могуць прыехаць у сталіцу, таму затрыманыя пісалі заявы, каб перадачы прымалі ад іх сяброў. У тым ліку такую заяву пісаў я, бо мая жонка там адбывае 12 сутак і я мусіў ёй перадаваць перадачкі. Прычыну гэтага ўцямна не патлумачылі, сказалі, што ўсе перадачкамі забяспечаныя”.

Грамадзянская жонка Аляксандра Алена пасля суда абвесціла галадоўку, таму ён хацеў перадаць ёй цёплыя рэчы. Агулам пасля акцыі 15 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя каля 40 чалавек. Ім прысудзілі ад 12 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Мікола Сівіцкі прыцягнуў вялікую ўвагу да сваёй персоны.
На здымку бачны кот Леапольд разам са сваім гаспадаром Змітром Дашкевічам і сябрам сям'і Эдуардам Пальчысам. Фота: Facebook

Выбар рэдакцыі