На адной з найбуйнейшых газавых станцый Еўропы адбыўся выбух (фота, відэа)

На адной з найбуйнейшых газавых станцый Еўропы адбыўся выбух (фота, відэа)

У Аўстрыі ў Баўмгартэне на адной з найбуйнейшых газавых станцый Еўропы раніцай 12 снежня адбыўся выбух. Паводле афіцыйных дадзеных, загінуў адзін чалавек, не менш за 18 параненыя (па неафіцыйнай інфармацыі, іх у некалькі разоў больш). Людзей, якія атрымалі апёкі, у бальніцы дастаўлялі на верталётах. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай выбуху магла стаць тэхнічная няспраўнасць. Пасля яго пачаўся пажар, які ліквідавалі. Праца станцыі была спынена.

Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, праз Баўмгартэн праходзіць каля траціны паставак расійскага газу ў Заходнюю Еўропу (туды ж паступае газ і з Нарвегіі). З-за здарэння парушаныя пастаўкі газу ў Італію, Харватыю і Славенію. А вось для кліентаў у Аўстрыі такой пагрозы няма. Славакія прыпыніла транспарціроўку газу ў Аўстрыю па асноўным маршруце. Мяркуецца, што транзіт расійскага газу ў Еўропу праз Украіну можа знізіцца на траціну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі