На 14.00 чэргі на польскай мяжы істотна паменелі — усяго 102 легкавікі

На 14.00 чэргі на польскай мяжы істотна паменелі — усяго 102 легкавікі

На 14.00 чэргі на польскай мяжы істотна паменелі — на трох памежных пунктах агулам стаіць 102 легкавыя машыны. У Брузгах чарга складае 54 аўто, у Бераставіцы — 28, у Брэсце — 20, у Пясчатцы чэргаў няма. Па стане на 10.00 у адных толькі Брузгах было 163 легкавыя аўто.

Апроч таго, у Брузгах паводле апошніх дадзеных 63 грузавікі, а ў Казловічах іх было 10.

На літоўскай мяжы чарга грузавых фур на выездзе з Беларусі застаецца амаль нязменнай: на 14.00 у Катлоўцы стаяла 60 машын, у Каменным Логу — 170, у Беняконях — 97, у Прывалцы — 83 грузавікі. Таксама ў Катлоўцы стаіць 40, а ў Каменным Логу 30 легкавікоў.  

На мяжы з Латвіяй у Грыгароўшчыне стаіць 80 грузавікоў, ва Урбанах — 20, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі