МЗС: Падчас крушэння цягніка “Масква — Брэст” пацярпелі шэсць беларусаў

МЗС: Падчас крушэння цягніка “Масква — Брэст” пацярпелі шэсць беларусаў

У выніку сутыкнення цягніка “Масква — Брэст” з прыгараднай электрычкай пацярпелі шасцёра беларускіх грамадзян. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу МЗС.

Паводле дадзеных ведамства, у маскоўскія лякарні шпіталізавалі дваіх жанчын і аднаго мужчыну. У іх дыягнаставаныя пераломы рэбраў і удары. Яшчэ трое пацярпелых атрымалі меддапамогу на месцы, але адмовіліся ад шпіталізацыі. Яны вяртаюцца ў Беларусь.

Пазней МЗС у сваім Твітэры ўдакладніў, што ў лякарнях Масквы застаюцца двое нашых суграмадзян.

Інцыдэнт адбыўся ўначы на перагоне "Кунцава — Філі" на захадзе Масквы. Цягнік "Масква — Брэст" урэзаўся ў электрычку "Масква — Усава". Па дадзеных Расійскай чыгункі, машыніст прыгараднага цягніка ужыў экстранае тармажэнне з-за пасажыра, які перабягаў шляхі. У выніку была парушаная сістэма тармажэння электрацягніка. Ён пакаціўся назад і сутыкнуўся з пасажырскім цягніком №3 "Масква — Брэст", які ў гэты момант стаяў.

Расійскія інфармагенцтвы паведамляюць пра дзясяткі пацярпелых сярод пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі