МЗС Літвы чакае ад Беларусі звестак пра здарэнне з корпусам рэактара АЭС

МЗС Літвы чакае ад Беларусі звестак пра здарэнне з корпусам рэактара АЭС

МЗС Літвы 29 снежня ўручыла амбасадару Беларусі ў Вільні Аляксандру Каралю дыпламатычную ноту. Літоўскія дыпламаты просяць тэрмінова даць ім вычарпальную інфармацыю пра яшчэ адзін інцыдэнт з корпусам рэактара Беларускай АЭС. Пра гэта паведамляе ru.delfi.lt са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Літвы.

МЗС просіць належным чынам расследаваць інцыдэнт і паведаміць Літве, суседнім дзяржавам, а таксама Міжнароднаму агенцтву атамнай энергетыкі (МАГАТЭ) пра вынікі расследавання. Літоўскія дыпламаты выказваюць сур'ёзную заклапочанасць паўторамм інцыдэнтаў на БелАЭС, пра якія Літва даведваецца не з афіцыйных крыніц Беларусі, а з СМІ.

Як паведамлялася раней, 26 снежня ў Талачынскім раёне каля станцыі Слаўнае пры перавозцы новы корпус рэактара зачапіў апору кантактнай сеткі чыгункі. Супрацоўнікі БелАЭС паведамілі, што пры здарэнні нязначна пацярпеў толькі ахоўны кажух, у якім перавозілі корпус рэактара.

МЗС Літвы ў ноце паўторна патрабуе ад Беларусі тэрмінова склікаць у поўным аб'ёме місію МАГАТЭ па ацэнцы пляцовак, якая і павінна ацаніць прыдатнасць пляцоўкі БелАЭС для будаўніцтва, а таксама крытэрыі яе выбару. Таксама літоскае ведамства патрабуе правесці вычарпальныя стрэс-тэсты па ацэнцы рызыкаў і ўстойлівасці БелАЭС.

У літоўскім МЗС адзначаюць, што гэта ўжо шосты вядомы Літве інцыдэнт на Астравецкай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі