Мытнікі справакавалі пратэст прадпрымальнікаў на рынку "Ждановічы"

Пратэст прадпрымальнікаў справакавалі ў пятніцу на рынку "Ждановічы" шасцёра працаўнікоў мытнай службы Цэнтральнага раёна сталіцы. Яны канфіскавалі ў аднаго з прадпрымальнікаў тавар, набыты ў Расіі. Як паведамляе "Белорусский партизан", мытнікі палохалі прадпрымальнікаў адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю ў выпадку супраціву іх дзеянням, а яны спрабавалі праверыць склады захоўвання запасаў тавараў. Пасля гэтага прадпрымальнікі зачынілі свае гандлёвыя кропкі і пачалася ледзьве не стыхійная забастоўка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі