Мядзведзеў і Кабякоў заклікалі адзін аднаго зняць бар'еры ўнутры ЕАЭС

Мядзведзеў і Кабякоў заклікалі адзін аднаго зняць бар'еры ўнутры ЕАЭС

У МІнску 27 кастрычніка прайшло пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе. Падчас яго старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў зняць бар'еры і абмежаванні ўнутры ЕАЭС.

"Адзіная прастора без выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў — гэта сапраўды найважнейшы складнік ўстойлівага росту. Нягледзячы на ​​тое што мы глядзім навонкі, спрабуем дамаўляцца з нашымі партнёрамі ў рамках зон свабоднага гандлю, яшчэ больш важным з'яўляецца ўхіленне ўнутраных бар'ераў", — перадае БЕЛТА словы расійскага прэм'ер-міністра.

Акрамя таго, кіраўнік расійскага ўраду заклікаў бакі выконваць узятыя абавязанні па стварэнні адзінага рынку. "Мы дамаўляліся, што ад гэтага адыходзіць не будзем. У гэтым напрамку трэба працаваць", — цытуе interfax.by словы Мядзведзева.

З аналагічнай заявай выступіў і кіраўнік беларускага ўрада Андрэй Кабякоў: "Калі не ліквідуем існуючыя бар'еры, не створым ўнутры саюза роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання, саюз наш будзе слабым".

Падчас пасяджэння, у прыватнасці, разглядаўся праект Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза. Па словах Мядзведзева, на пасяджэнні ўдалося зняць амаль палову пытанняў, якія назапасіліся па гэтай тэме. Ён падкрэсліў, што ў новым кодэксе закладзеныя перадумовы для пераходу да адзінага мытнага рэгулявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі