Новае патрабаванне пратэcтоўца на "Дынама" — каб адвялі міліцыю
![Новае патрабаванне пратэcтоўца на "Дынама" — каб адвялі міліцыю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kran-2804-4.jpg.webp?itok=TNPtu8g5)
Мужчына на стадыёне "Дынама" выставіў новае патрабаванне: ён хоча, каб ад тэрыторыі адвялі міліцыю.
Раней ён запатрабаваў пусціць да яго здымачную групу тэлеканала АНТ.
Як паведамлялася раней, рабочы з Віцебска 28 красавіка прыехаў у Мінск і забраўся на вежавы кран. Ён заявіў, што віцебскае прадпрыемства паўгода не выплочвала яму заробак. Запазычанасць склала некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў.