Мужчына, абвінавачаны ў забойстве Балыкінай, цалкам прызнаў сваю віну

Мужчына, абвінавачаны ў забойстве Балыкінай, цалкам прызнаў сваю віну

Мужчына, якога вінавацяць у забойстве лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай, цалкам прызнаў сваю віну, перадае БЕЛТА. Судовы працэс над ім праходзіць у Мінскім гарадскім судзе.

Падсуднаму Вішталюку 29 гадоў. Ён мае расійскае грамадзянства, раней не судзімы.Да затрымання мужчына пражываў у арандаванай кватэры ў мінскім мікрараёне Уруччаы. Афіцыйнай працы ён не меў, але падпрацоўваў на мантажы нацяжных столяў.

Мужчына быў грамадзянскім мужам забітай беларускай чэмпіёнкі.

На судзе дзяржаўны абвінаваўца распавяла, што забойства адбылося ў кватэры па вуліцы Алтайскай ў Мінску. Мужчына стукнуў Балыкіну не менш за 12 разоў, прычым 11 разоў — па галаве. Бягуха памерла ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы.

Распавядаючы пра дзень забойства, абвінавачаны сказаў, што мусіў перарабіць у кватэры Балыкінай нацяжную столь. Спярша ён спазніўся на гадзіну, а потым пашкодзіў палатно, калі здымаў. Дзяўчына пачала на яго сварыцца і заяўляць, што ён нічога не ўмее.

Хлопец кажа, што першыя ўдары па галаве ахвяры зрабіў, калі стаяў на ўслоне ў ванным пакоі. Потым ён саскочыў на падлогу і яшчэ некалькі разоў стукнуў дзяўчыну, якая спрабавала захінацца рукамі.

Медычную дапамогу Балыкінай ён аказваць не стаў.

Пасля забойства, як распавёў падсудны, ён загарнуў цела ў поліэтыленавую плёнку і вынес у аўтамабіль. Цела ён схаваў пад мохам у Смалявіцкім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі