МУС прапаноўвае штрафаваць і арыштоўваць дармаедаў

Праблема іх існавання абмяркоўвалася 20 кастрычніка на нарадзе ў кіраўніка краіны. Як паведамляе Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, у мінулым годзе ва ўрад з міліцэйскага ведамства ўжо накіроўваліся прапановы па выпраўленні сітуацыі. Праўда, яны не знайшлі дастатковай падтрымкі. У прыватнасці, прапаноўвалася задзейнічаць механізм адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе БелаПАН.

Па словах начальніка ўпраўлення прафілактыкі МУС Алега Каразея, прыцягваць людзей да працы і папраўляць бюджэт дапамагло б ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за дармаедства. Міліцыя прапаноўвае штрафаваць паўналетніх працаздольных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і якія больш за шэсць месяцаў на працягу года ўхіляюцца ад фінансавання дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, збораў i iншых плацяжоў. А для злосных ухілістаў можна прадугледзець арышт з абавязковым прыцягненнем да працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі