Ветэраны "перанясуць" помнік Леніну да прахадной МТЗ

Ветэраны "перанясуць" помнік Леніну да прахадной МТЗ

Помнік Леніну з’явіцца перад уваходам у Трактарны завод. Раней манумент знаходзіўся ва ўнутраным дворыку. Яго пераносілі ўжо некалькі разоў.

Па словах намесніка гендырэктара МТЗ па  ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльным развіцці Андрэя Суслянкова, на перастаноўку помніка завод грошай амаль не патраціць.

“Нейкае садзеянне акажуць ветэраны, яны самі гатовыя дапамагчы. Бронзавы манумент захаваўся, сродкі на перанос мы амаль не затрачваем. Бягучыя працы па бюсце мы б і так рабілі, бо мы ж не адліваем новы, а ставім яго на старое месца — на месца першай прахадной”, — сказаў Суслянкоў Еўрарадыё.

Адкрыць помнік Ільічу плануюць 7 лістапада а першай гадзіне дня. Паводле кіраўніцтва завода, перанос помніка — гэта просьба ветэранаў МТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі