МНС аб'явіла, што цалкам спыняюцца праверкі малога і сярэдняга бізнесу

МНС аб'явіла, што цалкам спыняюцца праверкі малога і сярэдняга бізнесу

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі аб'явіла, што ў краіне цалкам спыняюцца праверкі малога і сярэдняга бізнесу. Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка падкрэслівае, што выконваецца ўказанне кіраўніка дзяржавы. Да таго ж адзначаецца, што сітуацыя з пажарамі паляпшаецца, ратавальнікі атрымалі новыя аўтацыстэрны з вялікім запасам вады. Гэта "дазваляе прыняць больш радыкальныя меры па лібералізацыі ў дадзенай сферы".

Прэс-служба МНС паведамляе, што тыя праверкі, якія на сённяшні дзень праводзяцца ў адпаведнасці з каардынацыйным планам, будуць аператыўна завершаныя. Пад кантролем ведамства застануцца выбухапажаранебяспечныя прадпрыемствы, месцы з масавым знаходжаннем людзей — бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, інтэрнаты.

У далейшым асноўныя высілкі інспектараў МНС сканцэнтруюць на тлумачэннях, працы ў калектывах, аказанні метадычнай дапамогі кіраўнікам прадпрыемстваў.

МНС аб'явіла, што цалкам спыняюцца праверкі малога і сярэдняга бізнесу
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі