Мінздароўя: тэсты яшчэ трох чалавек далі станоўчы вынік на каранавірус

Мінздароўя: тэсты яшчэ трох чалавек далі станоўчы вынік на каранавірус

Тэсты яшчэ трох чалавек у Беларусі паказалі станоўчы вынік на каранавірус. Медыкі пераправяраюць гэтыя вынікі, паведаміў на брыфінгу 9 сакавіка міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік

Па яго словах, гаворка ідзе пра тых, каго можна назваць "кантакты першага ўзроўню" (людзі, якія кантактавалі з хворымі).

Калі паўторныя тэсты дадуць станоўчы вынік, то колькасць хворых на каранавірус у Беларусі павялічыцца да дзевяці чалавек. 

Уладзімір Каранік запэўніў, што ўсе хворыя пачуваюцца добра, ні ў каго няма клінічных праяў захворвання. 

Раней паведамлялася, што ў Беларусі шэсць выпадкаў заражэння каранавірусам — чатыры ў Мінску, два ў Віцебскай вобласці. На выходных Мінздароўя паведаміла, што вылечыўся першы захварэлы ў Беларусі — іранскі студэнт БНТУ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі