Мінздароўя папярэдзіла пра небяспеку летняй спёкі

Мінздароўя папярэдзіла пра небяспеку летняй спёкі

Міністэрства аховы здароўя распаўсюдзіла папярэджанне пра неабходнасць датрымання правілаў бяспечных паводзінаў падчас летняй спёкі. У сувязі з тым, што ў Беларусі ўсталявалася гарачае і сухое надвор’е, медыкі рэкамендуюць пазбягаць паездак у грамадскім транспарце ў дзённыя гадзіны, а таксама меней знаходзіцца на адкрытым сонцы. Таксама трэба піць ваду ў дастатковай колькасці і насіць галаўныя ўборы. Гэтыя захады, як вядома, дапамагаюць перадухіліць цеплавы ўдар.

Асаблівыя захады бяспекі трэба выконваць падчас купання ў адкрытых вадаёмах — трэба выбіраць прызначаныя для гэтага месцы, а таксама не пакідаць без нагляду дзяцей, якія ўвайшлі ў ваду.

Падчас спёкі варта звярнуць увагу на тэрміны і ўмовы захоўвання прадуктаў харчавання, якія хутка псуюцца і не набываць іх з рук. Апроч таго, варта старанна мыць працёчнай вадой гародніну і садавіну.

У выпадку пагаршэння самаадчування трэба неадкладна звяртацца да лекара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі