Мінздароўя: на 13 лістапада — 1167 новых выпадкаў COVID-19

Мінздароўя: на 13 лістапада — 1167 новых выпадкаў COVID-19

Па стане на 13 лістапада ў Беларусі зафіксавана 111 622 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. У параўнанні з мінулымі суткамі прырост склаў 1167 новых выпадкаў. Цяпер кожны дзень у гэтай сферы прыносіць новыя антырэкорды. Праўда, самі медыкі крытыкуюць гэтую статыстыку і лчаць яе заніжанай.

За мінулыя суткі, паводле Мінздароўя, памёрлі шэсць пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй (агулам ужо 1033).

Вылечыліся і былі выпісаныя 93 570 чалавек, у якіх выявілі каранавірус (+721).
За час эпідэміі праведзена 2 814 373 тэсты (+ 33 821).

Мінздароўя: на 13 лістапада — 1167 новых выпадкаў COVID-19

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі