Мінюст Беларусі не рыхтаваў іск па недапастаўцы расійскай нафты

Мінюст Беларусі не рыхтаваў іск па недапастаўцы расійскай нафты

Міністэрства юстыцыі не рыхтавала судовы іск па недапастаўках расійскай нафты ў Беларусь. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 лютага заявіў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

"Мінюст не займаўся падрыхтоўкай такога іску", — цытуе interfax.by словы Сліжэўскага.

Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 3 лютага назваў газавую спрэчку з Масквой як здзек з афіцыйнага Мінску і паведаміў, што Беларусь звярнулася ў суд.

Спрэчка за пастаўкі газу паміж Расіяй і Беларуссю цягнецца ад пачатку 2016 года. Па падліках Расіі беларуская запазычанасць склала ўжо каля 550 мільёнаў долараў.

У адказ Расія з другой паловы 2016 года абмежавала пастаўкі нафты ў Беларусь. У першым квартале 2017-га Расія спярша дамовілася паставіць 4,5 млен тон, а потым скараціла да 4 млн тон. (Для параўнання: два гады таму пастаўкі ў першым квартале склалі 5,5 млн тон.)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі