Улады дазволілі КХП БНФ правесці ў Мінску мітынг

Улады дазволілі КХП БНФ правесці ў Мінску мітынг

Мінскія ўлады дазволілі КХП БНФ правесці ў Мінску мітынг з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён адбудзецца 26 красавіка з 18.00 да 20.00 у Кіеўскім скверы сталіцы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі. Паводле яго слоў, за некалькі апошніх гадоў гэта першая задаволеная мясцовымі ўладамі заяўка на правядзенне мітынга 26 красавіка.

Мінгарвыканкам папярэдзіў арганізатараў акцыі пра адказнасць за выкарыстанне транспарантаў і лозунгаў, якія не адпавядаюць заяўленай тэматыцы. КХП БНФ збіраецца сабраць на мітынг да 500 чалавек.

Як паведамляла Еўрарадыё, Мінгарвыканкам дазволіў “Чарнобыльскі шлях”, які 26 красавіка збіраюцца правесці Партыя БНФ, рух “За Свабоду”, аргкамітэт БХД, партыя “Зялёныя”, кампанія “Гавары праўду”. Арганізатары хацелі сабраць людзей увечары каля Тэатра оперы і балету, каб прайсці па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы. Аднак чыноўнікі прызначылі збор на 14.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук і шэсце па звыклым маршруце да плошчы Бангалор. Адзначым, што 26 красавіка — працоўны дзень, збор а 14-й гадзіне значна абмяжоўвае колькасць удзельнікаў акцыі. Заяўнікі прымуць рашэнне 18 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі