Мінскія кантралёры ў транспарце стануць менш заўважнымі для "зайцоў"

Ад 10 студзеня ў кантралёраў мінскага транспарту з'явяцца новыя камізэлькі — абсалютна някідкія. Паведамленні пра новаўвядзенне ўжо з'явіліся ў наземным транспарце сталіцы, піша tut.by.

У буклеце ад "Мінсктрансу" даецца прыклад новай форменнай камізэлькі кантралёра. Форма стане больш цёмнага колеру, з яе знікнуць салатавыя палоскі і буйны лагатып "Мінсктрансу" з пярэдняй часткі камізэлькі і са спіны. Застанецца толькі невялікі бейдж на левым баку вопраткі.

Пасля гэтага кантралёры стануць менш прыкметнымі для транспартных "зайцоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі