Мінскія дарожныя службы распавялі, на якіх вуліцах памяняюць асфальт

Мінскія дарожныя службы распавялі, на якіх вуліцах памяняюць асфальт

Мінскія гарадскія ўлады распавялі, на якіх вуліцах у бліжэйшы час правядуць рамонт праезнай часткі з поўнай заменай асфальтавага пакрыцця. Як паведаміла агенцтву “Мінск-Навіны” першы намеснік генеральнага дырэктара аб’яднання “Горрэмаўтадар” Аксана Гайдук, у пералік увайшлі вуліца Лук’яновіча, участкі вуліцы Усходняй ад Шырокай да Лук’яновіча і ад Камароўскага кальца да вуліцы Някрасава.

Апроч таго, неўзабаве адрамантуюць вуліцы Ціміразева ад уязнога знака “Мінск” да рынка “Ждановічы” з рамонтам з’ездаў з МКАД у бок горада. Таксама працягнецца рамонт на праспекце Незалежнасці ў раёне 9-га кіламетра.

Асфальт абновяць і на некалькіх мастовых збудаваннях сталіцы. Новае дарожнае палатно пакладуць на двух пуцеправодах на МКАД (39-ы кіламетр, развязка з праспектам Пераможцаў, 52-гі кіламетр, над трасай Мінск — Віцебск), а таксама на пуцеправодзе на вуліцы Аранскай над вуліцай Трасцянецкай.

Працы на гэтых аб’ектах пачнуцца ў бліжэйшыя дні і іх плануюць завяршыць цягам месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі