Мінскі чыноўнік падпісаў фіктыўных дакументаў на 1,5 млрд рублёў
Крымінальная справа распачатая ў адносінах да галоўнага інжынера ЖРЭА Цэнтральнага раёна сталіцы.
Артыкул — "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі". Паводле звестак праваахоўнікаў, падчас рэалізацыі інавацыйнай праграмы па рэканструкцыі арэнднага жылля галоўны інжынер аформіў і арганізаваў падпісанне актаў здачы-прыёмкі будаўнічых і іншых работ ад імя адной з фірмаў. Аднак фактычна работы не выконваліся.
Як паведамляе БЕЛТА, дзейнасцю чыноўніка былі нанесеныя страты на суму 1,5 млрд рублёў. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — Fotolia