Мінскі аэрапорт забараняе таксістам зазываць пасажыраў

Мінскі аэрапорт забараняе таксістам зазываць пасажыраў

Каля Нацыянальнага аэрапорта з'явіліся аб'явы для таксоўцаў. На іх напісана, што кіроўцам таксі забаронена зазываць патэнцыйных пасажыраў, а таксама выкарыстоўваць бэйджыкі без узгаднення з адміністрацыяй аэрапорта, піша tut.by. Аўтары абвесткі спасылаюцца на закон "Аб рэкламе" і ліст Мінскага гарсавета ад 13 ліпеня 2016 года.

Па словах таксоўцаў, абвесткі з'явіліся на слупах каля аэрапорта ў мінулую нядзелю. Таксоўцы абураныя, што ім замінаюць законна працаваць пры наяўнасці зарэгістраваных ІП і ліцэнзій на выкананне перавозак.

Дарэчы, яшчэ ўзімку 2015 года Нацыянальны аэрапорт Мінск выбраў "сваю" дыспетчарскую службу — 157. Яе машыны можна выклікаць у спецыяльных павільёнах у аэрапорце. Аўтамабілі іншых службаў таксі могуць знаходзіцца толькі на агульных стаянках. Прычым умовы для іх — тыя самыя, што і для ўсіх: калі стаянка доўжыцца больш за 20 хвілін, то за яе трэба плаціць.

Мінскі аэрапорт забараняе таксістам зазываць пасажыраў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі