Мінская міліцыя выявіла партыю "шэрай" вопраткі і абутку на 24 млрд (фота)

У Мінскім раёне міліцыя знайшла склады з імпартнай вопраткай і абуткам, на якія не было адпаведных дакументаў. Адзначаецца, што яны належаць аднаму з суб'ектаў гаспадарання.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, падчас праверкі было забрана больш за 85 тысяч адзінак прадукцыі на суму больш за 24 млрд рублёў (гэта каля 1 млн 600 тысяч долараў). Былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах "Парушэнне правілаў гандлю і аказанне паслуг насельніцтву" ды "Парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі". Тавар будзе канфіскаваны.  

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі