Мінская міліцыя шукае раварыста, які пабіўся з сямейнай парай

Мінская міліцыя шукае раварыста, які пабіўся з сямейнай парай

Крымінальны вышук Першамайскага раёна Мінска шукае раварыста, які падазраецца ў хуліганстве. Інцыдэнт здарыўся яшчэ 12 верасня. Увечары, каля 18:10, у раёне станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" раварыст не падзяліў тратуар з сямейнай парай, якая выходзіла з падземнага пераходу.

Усё пачалося з таго, што раварыст нагадаў мужу і жонцы пра святы абавязак пешахода глядзець па баках. А потым, калі пачаўся "канфлікт на словах", ён некалькі разоў ударыў мужчыну па твары.

Прыкметы падазраванага: выглядае на 30-35 гадоў, шчыльнага целаскладу. Быў апрануты ў бейсболку чорнага колеру, чырвоную майку, шорты чорнага колеру. Рухаўся на невялікім ровары "STELS" сіняга колеру.

Мінская міліцыя шукае раварыста, які пабіўся з сямейнай парай

Калі вам што-небудзь вядома пра мужчыну з гэтай фатаграфіі, ці вы маеце якую-небудзь інфармацыяй аб апісаных падзеях, міліцыя просіць звяртацца ў Першамайскае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах: 8-029-668-99-92, 8-017-285 -74-12.

Нагадаем, адна гучная спрэчка паміж раварыстам і мінакамі сёлета ўжо скончылася судом. Анатоля Грынкевіча, вядомага як "раварыст з бітай", прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Пракурор прасіла для мужчыны 7 гадоў турмы, адвакат настойваў на пакаранні без пазбаўлення волі. Пасля некалькіх дзён разгляду справы суд прызнаў Грынкевіча вінаватым і пакараў 5 гадамі калоніі і 10 тысячамі рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу — маладому фатографу Васілю Дземідовічу, з якім Грынкевіч сутыкнуўся на тратуары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі