Мінская міліцыя пакінула ў сіле рашэнне аб высылцы прэс-сакратара АГП

Мінская міліцыя пакінула ў сіле рашэнне аб высылцы прэс-сакратара АГП

Мінская міліцыя пакінула ў сіле рашэнне аб высылцы з Беларусі прэс-сакратара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай. Даведаўшыся пра такі вынік разгляду сваёй скаргі, Красуліна вырашыла звярнуцца ў суд. Паводле яе слоў, пакуль суд не прыме рашэнне, высылкі не будзе.

Пра сваю сітуацыю Ганна Красуліна распавядала 14 лістапада ў Мінску на прэс-канфрэнцыі. Яна жыве ў нашай краіне з 2002 года, пераехала з Расіі, захавала расійскае грамадзянства. Муж і двое дзяцей — беларусы. Прэс-сакратаром апазіцыйнай АГП Красуліна працуе з 2011 года. Некалькі тыдняў таму яна нечакана даведалася, што абавязаная пакінуць Беларусь да 30 лістапада на 1 год. Прычына — тры адміністрацыйныя правапарушэнні: два з іх — удзел у "несанкцыянаваных масавых акцыях" (выбарчы пікет 19 жніўня 2016-га, штраф; сустрэча затрыманых падчас Дня Волі на Акрэсціна 21 красавіка 2017 года, штраф), яшчэ адно — штраф за неаплачаны своечасова праезд у аўтобусе 23 сакавіка 2018 года.

"У мяне нічога няма ў Расійскай Федэрацыі", — кажа Ганна Красуліна. Сваіх бацькоў яна 12 гадоў таму перавезла ў Беларусь.

У 2015 годзе з Беларусі была высланая грамадзянка Расіі, праваабаронца Алена Танкачова. У яе справе фігуравалі чатыры выпадкі відэафіксацыі нязначнага перавышэння хуткасці руху аўтамабілем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі