Мінскае “Юнацтва” лідэр па колькасці ачкоў у ЧБ па хакеі

Сёння адбыліся шэсць матчаў дзесятага тура адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі, паведамляе БЕЛТА. Мінскае “Юнацтва”, абыграўшы на сваім лёдзе бабруйскі “Шыннік”, выйшла на першае месца ў турнірнай табліцы. Цягам 10 тураў лідэрам тут быў жлобінскі “Металург”, які згубіў адно ачко ў Ліепае. У выніку сталічны і жлобінскі клубы зраўняліся па колькасці набраных ачкоў, але ж “Юнацтва” выйшла наперад дзякуючы перавазе ў очных сустрэчах: 28 верасня мінчане дома абыгралі жлобінцаў з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі