Мінскае хакейнае "Дынама" сёння сустракаецца з рыжскімі аднаклубнікамі

У восьмым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" 30 жніўня правядзе першы хатні матч. Сапернікамі "зуброў" сёння будуць хакеісты рыжскага "Дынама".

Пачатак матча на "Мінск-Арэне" прызначаны на 17-ю гадзіну. Клуб раіць заўзятарам прыходзіць за паўтары гадзіны да пачатку.

Гэтым летам мінская і рыжская каманды ўжо сустракаліся падчас падрыхтоўкі да сезону КХЛ. На Кубку латвійскіх чыгунак рыжскія дынамаўцы двойчы абыгралі мінскіх аднаклубнікаў — 4:3, 4:2.

У сезоне КХЛ рыжане маюць чатыры ачкі. Яны правялі два матчы — абыгралі "Ак Барс" 3:1 і саступілі чарапавецкай "Северсталі" 2:3 у авертайме. Мінскае "Дынама" мае адно ачко. Нашы суайчыннікі ў Маскве саступілі "Спартаку" 3:4 у авертайме, а ў Санкт-Пецярбургу прайгралі СКА — 1:2.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі