Мінскае "Дынама" засталося без лідара сваіх атак

А 19-й гадзіне дынамаўцы выйдуць на поле ў літоўскім Шауляі супраць мясцовай “Круоі”.


Як паведамляе БЕЛТА, беларускі клуб згуляе без шэрагу вядучых гульцоў. Адна з галоўных стратаў — 28-гадовы румынскі форвард Косцін Курэля (на здымку), які быў лідарам атак. Ён гуляў за "Дынама" на правах арэнды, тэрмін якой скончыўся. Кіраўніцтва дынамаўскага клуба хацела цалкам выкупіць правы на Курэлю ў яго клуба "Спортул", але румынскі бок не прыняў гэтую прапанову. Сам румынскі футбаліст быў не супраць працягнуць выступленні за мінскае "Дынама".


Таксама сёння на поле не змогуць выйсці Дзмітрый Молаш, Віталь Трубіла і Аляксандр Данілаў, у якіх траўмы.

Як паведамілі Еўрарадыё ў Галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі, тэлетрансляцыі на "Беларусь-2" не будзе. За тэкставай трансляцыяй сённяшняга паядынка можна сачыць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі