Мінскае "Дынама" сёння зноў гуляе з "Лакаматывам"

Мінскае "Дынама" сёння зноў гуляе з "Лакаматывам"

У сераду, 1 сакавіка, мінскае "Дынама" зноў гуляе з "Лакаматывам". Гэта будзе пяты матч каманд у плэй-оф Кубка Гагарына. Лік пакуль 3:1 на карысць расійскай каманды. Як вядома, барацьба ідзе да чатырох перамог.

Сённяшні паядынак пройдзе ў Яраслаўлі, ён пачнецца а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Як інфармуе прэс-служба ХК "Дынама-Мінск", Фрэдрык Петэрсан і Аарон Палушай засталіся ў беларускай сталіцы з-за праблемаў са здароўем. Петэрсан уключаны ў спіс траўмаваных да 30 красавіка.

Раней паведамлялася, што Петэрсан і Палушай рыхтуюцца да матчу 3 сакавіка. Але ён адбудзецца на "Мінск-Арэне" толькі ў выпадку, калі дынамаўцы сёння атрымаюць перамогу і зробяць лік у серыі 2:3.

Як стала вядома, КХЛ дыскваліфікавала на адзін матч нападаючага Аляксандра Мацярухіна, а галкіпер Бен Скрывенс будзе аштрафаваны. Так ацэненыя іх дзеянні ў мінулым матчы "Дынама" і "Лакаматыва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі